Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.
ГОСЦЬ З НЕБА
Падзенне метэарыту ў Чэлябінску! Тысячы параненых з-за нечаканага госця з неба. Сотні пашкоджаных будынкаў у выніку ўздзеяння магутнай ударнай сілы.
ВОЛЯ Ў НЯВОЛІ
Незалежнасць Беларусі ды вызваленне палітвязняў! Такія галоўныя тэмы сёлетняга святкавання чарговай гадавіны ўтварэння БНР. Сёлета апазіцыя адзначыць Дзень Волі ў нядзелю 24-га сакавіка.
ІМПАРТ ВЫЦЯСНЯЕ
“Купляйце беларускае”! Але не купляюць! Айчынныя тавары губляюць рынак у нашай краіне. Чыноўнікі ж рапартуюць пра станоўчае сальда замежнага гандлю за мінулы год.
4 І 5 ГАДОЎ
4 гады калёніі-пасялення і пяць гадоў пазбаўлення права кіраваць аўтамабілем. Суд Фрунзенскага раёну вынес прысуд Андрэю Забабуру – кіроўцу “Поршэ Каен”, які ў лістападзе збіў трэцякласніка каля менскай школы.
ЛЕТНІ ЦІ ЗІМОВЫ?
Нявызначанасць сабе на страту. Пасажыры не могуць з 30-га сакавіка набыць квіткоў на чыгуначны транспарт з Беларусі ды Расеі ва Украіну і наадварот. Прычына – нявызначанасць Кіева адносна летняга часу.
М.Я., belsat.eu