Алег Волчак: Улады баяцца «афганцаў», бо тыя – праўдарубы


Аб праблемах воінаў-інтэрнацыяналістаў у «Гарачым каментары» разважае праваабаронца і ветэран вайны ў Афганістане Алег Волчак.

Улады Беларусі паслядоўна скарачаюць ільготы для былых удзельнікаў кампаніі ў Афганістане, а ў большасці ветэранаў вельмі малыя пенсіі, бо тыя праз вайну не маюць дастатковага працоўнага стажу, паведаміў госць «Белсату». Нават у Расеі ды Украіне ветэраны вайны ў Афганістане пачуваюцца ў сацыяльным плане лепей і маюць прывілеі пры працаўладкаванні.

{movie}Алег Волчак у “Гарачым каментары”|right|9202{/movie}

У Беларусі ж, падкрэсліў праваабаронца, шмат хто з «афганцаў» пры пошуку працы не прызнаюцца нават, што яны належаць да гэтай групы, бо наймальнікі ставяцца да іх з асцярогаю: «Прытупляецца важнасць удзельніка вайны». Такое стаўленне прадыктаванае страхам уладаў перад ветэранамі тае вайны. «Яшчэ 20 гадоў таму лічылася: ад «афганцаў» можна ўсялякага чакаць, яны праўдарубы, з імі неспакойна, яны не слухаюцца», – зазначыў госць «Гарачага каментара».

На думку Алега Волчака, сярод дзяржаўных ідэолагаў прысутнічае зайздрасць да воінаў-інтэрнацыяналістаў. Праваабаронца падкрэсліў, што шмат хто з «афганцаў» працуюць у дзяржструктурах, але да іх заўсёды было стаўленне, быццам яны могуць пагражаць ўладам: «На афганцаў вельмі цяжка паўплываць: яны або звальняюцца, або ідуць да канца».

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў