Ці павінны беларусы ваяваць за мяжою?


https://youtu.be/HRwjU5LsLpg
Мы павінны разам бараніць наш саюз з Расеяй, лічыць жыхарка Менску.

15 лютага адзначаецца гадавіна сканчэння Афганскай вайны (1979–1989). За гэты час у ваенных дзеяннях узялі ўдзел больш за 32 тыс. беларусаў. З іх 711 загінулі. Каля 1 тыс. жаўнераў і афіцэраў вярнуліся з вайны інвалідамі. У дзень 24-ай гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістану карэспандэнты «Белсату» запыталіся ў менчукоў: ці варта пасылаць беларускіх жаўнераў ваяваць на чужбіне?

{movie}Ці павінны беларусы ваяваць за мяжою?|right|9200{/movie}
Амаль усе апытаныя пэўныя, што беларускія жаўнеры мусяць у першую чаргу абараняць Беларусь, а не ваяваць дзесьці за яе межамі. «Мір – гэта самае надзейная справа. У Беларусі нават не трэба ствараць такія войскі, якія б маглі недзе ваяваць. Мы мусім абараняць найперш саміх сябе», – падкрэсліў спадар.

Нехта, праўда, падкрэсліў, што ўдзел у баявых дзеяннях па-за Беларуссю можа прыдасца жаўнерам у якасці неабходнага досведу: «Каб быць сапраўднымі байцамі, трэба трэнавацца. Седзячы за печкаю досведу не набярэшся». Адна з жанчын падкрэсліла, што мае 3 сыноў і хоча, каб яны вярнуліся з войска жывымі ды здаровымі. Кабета, аднак, заўважыла: «Нашае жыццё звязанае з Расеяй, таму калі давядзецца, то наш саюз трэба абараняць разам».

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары