Дзень Волі адсвяткуем 24 сакавіка. Будзе шэсце і канцэрт


https://youtu.be/4wxtC9QY5aM
Дэмакратычныя арганізацыі вызначыліся, як адзначыць сёлетні Дзень Волі.

Галоўныя імпрэзы з нагоды 95-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адбудуцца ў нядзелю – 24 сакавіка.

Прадстаўнікі апазіцыі стварылі аргкамітэт для арганізацыі святкаванняў, куды увайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, руху “За Свабоду”, кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, аргкамітэту па стварэнні партый “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і “Беларускага руху”, руху салідарнасці “Разам”, аб’яднання мастакоў “Пагоня”.

{movie}Дзень Волі. Не забудзься. Ролік “Белсату” |right|9195{/movie}
На 24 сакавіка ў Менску запланавана вулічнае шэсце ад пляцоўкі каля Батанічнага сада да плошчы Бангалор у парку Дружбы Народаў, дзе пройдзе мітынг.

На 17.00 запланаваны святочны канцэрт у Палацы культуры трактарнага завода. Пакуль, праўда, арганізатары не атрымалі згоды на арэнду залы. Ад 22 сакавіка ў офісе Партыі БНФ будзе праходзіць мастацкая выстава, арганізаваная суполкай “Пагоня” і прысвечаная Дню Волі.

Аргкамітэт таксама мае намер падрыхтаваць “шырокі зварот”, у якім прапануе знакавым фігурам, палітычным лідарам і грамадству далучыцца да святкавання 95-й гадавіны абвяшчэння БНР.

М.Я., паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары