Як атрымаць культурніцкую візу ў Польшчу?


У Беластоку летась адчыніў свае дзверы перад меламанамі новы імпазантны будынак Падляскай оперы і філармоніі. Трапіць сюды можа і любы беларус – польскае консульства ў Горадні спрашчае працэдуру выдачы візаў для беларускіх наведнікаў Падляскай оперы. Як? Глядзіце праграму «Без межаў».

Генеральны консул Польшчы ў Горадні даў згоду на тое, каб той, хто купіць квіткі ў Падляскую оперу, змог атрымаць дармовую культурную візу і ў ліку арганізаванай групы перасекчы мяжу.

«Я мару пра тое, каб стварыць музычна-тэатральную унію па-над дзяржаўнымі межамі, свайго роду звяз, які будзе спалучаць артыстаў і культурныя ўстановы: філармоніі, музычныя і драматычныя тэатры – і мы супольна будзем рыхтаваць пастаноўкі», – гаворыць Рабэрта Скальмоўскі, дырэктар Падляскай оперы і філармоніі.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары