МЗС: Польшча абарала шлях канфрантацыі


Так трактуе беларускае Міністэрства замежных справаў забарону на ўезд у Еўразвяз для шэрагу беларускіх чыноўнікаў, якую ўвяла Польшча.

“Гэтае рашэнне сведчыць пра тое, што польскі бок выбраў шлях канфрантацыі, і гэты шлях не пакідае нам выбару”, – заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь у будучыні будзе вымушаная пайсці на адэкватныя па змесце захады ў адказ.

Пры гэтым прэс-сакратар МЗС удакладніў, што пакуль захады не прынятыя, спяшацца з гэтым беларускі бок не будзе. “Яны будуць дастаткова вывераныя і супастаўленыя па фармаце і аб’ёме з захадамі, заяўленымі польскім бокам”, – падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

belsat.eu

Стужка навінаў