Дзень закаханых – свята супермаркетаў?


Дзень святога Валянціна – для адных свята кахання, для іншых – ідэалагічная дыверсія. Пра парадоксы айчынных святкаванняў у праграме «Размова Жбанкова» вядоўца гутарыць з філосафам і культуролагам Альмірай Усманавай.

{movie}Дзень закаханых – свята супермаркетаў?|right|9184{/movie}

«Я мяркую, што большасць людзей, якія маюць дачыненне калі не да святкавання, то прынамсі да ўзгадкі пра Дзень святога Валянціна, напэўна, разумеюць, што ў першую чаргу гэта камерцыйнае свята. То бок гэта свята для супермаркетаў і рознага кшталту дылерскіх сетак, – зазначае Альміра Усманава. – З іншага боку, як і шмат якія іншыя святы, Дзень святога Валянціна – нагода для размоваў. У чым вартасць любога свята – яно дазваляе пра штосьці узгадаць. У гэтым выпадку – пра каханне».

Госця праграмы мяркуе, што ў Беларусі існуе «вайна святаў». «Калі вы паглядзіце на каляндар дзяржаўных, рэлігійных святаў, то вы заўважыце паліфанізм ідэалогій. Ёсць святы патрыярхальныя, патрыятычныя, рэлігійныя. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што і ў палітычнай сферы – у сферы ідэалогіі – ды ў сферы рэлігійных святаў ёсць сваё напружанне. Святы мне ўвогуле падаюцца матрыцаю палітычнага безсвядомага», – дадала філосаф.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў