Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня|right|9182{/movie}

Ехаць можна

Журналістка Ірына Халіп, асуджаная з адтэрмінаваннем за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах, наведае рэдакцыю “Новай газеты” ў Расеі ды мужа, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікай Брытаніі. Дазвол на выезд – атрымала сёння.

Назад у Нацбанк

Назад у Нацбанк узялі дзейнага намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Пятра Пракаповіча. Акрамя сваіх іншых дзяржаўных функцыяў, у галоўнай фінансавай установе краіны ён будзе прэзентаваць інтарэсы ўраду.

Гвалту – не!

Пераважна жанчыны – з розных краінаў свету – звяртаюць увагу на праблему хатняга гвалту – псіхалагічнага, фізічнага і сексуальнага. У Беларусі – у 86-ці адсотках выпадкаў агрэсар – мужчына, у 14 адсотках выпадкаў – жанчына… падлічылі сацыёлагі.

Смерці – так?

Учора – Расея, сёння – Беларусь пацвердзілі непахісную пазіцыю ў справе смяротнага пакарання. Найвышэйшай кары з Крымінальнага кодэксу не прыбяруць. За апошнія 11 гадоў у Беларусі расстралялі больш за трыста чалавек.

Свята і трагедыя

Свята закаханых сталася прычынаю трагічнага выпадку. Паўднёваафрыканскі паралімпіец Оскар Пісторыюс забіў дзяўчыну, якая залезла ў ягоны дом сярод ночы, каб павіншаваць атлета са святам. Прыняўшы яе за рабаўніка, спартовец адкрыў агонь.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў