Прадпрымальнікі з Падляшша: Беларусы – нашыя найлепшыя кліенты


Як атрымаць польскую візу? Куды лепш ехаць за набыткамі ў Польшчы? Як хутка і без лішняй бюракратыі вярнуць польскі падатак VAT? Праграма «Без межаў» дапаможа знайсці адказы на гэтыя пытанні.

{movie}”Беларусы – нашыя найлепшыя кліенты”|right|9164{/movie}

Беларусы ў 2012 годзе пакінулі ў крамах Падляшша $ 230 млн. Не выключана, што ў 2013 годзе гэтая лічба будзе яшчэ большая – дзякуючы спрашчэнням, уведзеным на мяжы для тых, хто хоча вярнуць польскі падатак на даданую вартасць (VAT).

Пасля таго, як падарожнік зрабіў набыткі, ён можа наведаць сайт granica.gov.pl і запоўніць адмысловаю форму. «Калі турыст з’яўляецца з таварам на мяжы, ён не траціць час на ўпісванне звестак у сістэму. Дзякуючы гэтаму мытны кантроль адбываецца хучэй», – зазначае Мацей Чарнэцкі з мытнай службы ў Беластоку.

Паглядзець перадачу «Без межаў» цалкам вы можаце ў нашым архіве праграмаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў