«Аўтарадыё» хоць заўтра гатовае вярнуцца ў эфір


«Вось тут уключыць 2 тумблеры і яшчэ тут 2 тумблеры. Хвіліна прагрэву – і «Аўтарадыё» ў эфіры», – распавядае дырэктар радыёстанцыі рэпарцёрам праграмы «Маю права».

{movie}«Аўтарадыё» хоць заўтра гатовае вярнуцца ў эфір|right|9162{/movie}

Ужо 2 гады «Аўтарадыё» не мае магчымасці працаваць. «Чалавек, які любіць сваю працу, разумее, што гэта такое, калі на чыюсьці волю пазбавілі магчымасці працаваць. Можа быць, гэта нават цяжэй, чымся… турма», – зазначае Юрый Базан.

Эфір менскай радыёстанцыі «Аўтарадыё» спыніўся 2 студзеня 2011 года а 12:40. Прычынаю закрыцця стала трансляцыя ў перыяд кампаніі прэзідэнцкіх выбараў агітацыйных матэрыялаў кандыдата на прэзідэнцтва Андрэя Саннікава.

Цяпер на былой частаце «Аўтарадыё» працуе іншая станцыі – дзяржаўная. Але такой папулярнасці, як папярэдніца, яна не мае.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў