Каму трэба холдынг прадзяржаўных СМІ?


Філосаф Гегель сцвярджаў: колькасць заўсёды пераходзіць у якасць. Але ці атрымаецца з 5 пасярэдніх выданняў зрабіць адзін узорны медыяхолдынг? Пра змены ў беларускай інфармацыйнай прасторы вядоўца праграмы «Размова Жбанкова» гутарыць з медыяэкспертам Анатолем Гуляевым.

{movie}Анатоль Гуляеў у “Размове Жбанкова”|right|9161{/movie}

Не першы год дзяржаўныя медыі Беларусі дэманструюць узорную лаяльнасць да свайго гаспадара. Тым не менш назіраюцца пэўныя адміністратыўныя зрухі: будуюцца новыя холдынгі, утвараюцца новыя тэлеканалы. Навошта, калі, здаецца, і так «усё добра»?

«Сёння дзяржаўная прэса не ёсць дзяржаўнаю прэсаю ў найлепшым сэнсе слова. Па-сутнасці, гэта прыватная ўласнасць аднаго чалавека. А гэтыя перабудовы, што цяпер адбываюцца, – не першыя», – зазначае старшыня камісіі Беларускай асацыяцыі журналістаў у пытаннях этыкі Анатоль Гуляеў.

Госць праграмы «Размова Жбанкова» заўважае, што аб’яднанне газетаў тлумачыцца як следаванне сусветным тэндэнцыям. Аднак у Беларусі такія аб’яднанні адбываюцца паводле дырэктываў, а не праз умовы на медыйным рынку. «Газеты з абсалютна аднолькавымі фізіяноміямі спрабуюць аб’яднаць. У гэтым логіка ёсць, бо калі ты прачытаў «Советскую Белоруссию», то іншыя дзяржаўныя газеты можаш не чытаць, бо змест – той жа, матывы – тыя ж», – адзначае Анатоль Гуляеў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў