Журналістка “Белсату” пабывала на апошняй імшы Бэнэдыкта XVI


https://youtu.be/V6L0_-x1ZT0

Ці можна лічыць некаторыя жэсты Папы Рымскага ўказаннем на асобу пераемніка? Падрабязнасці – у рэпартажы Аліны Коўшык з Рыму.

Папа Рымскі развітаўся з вернікамі. Бэнэдыкт XVI адправіў апошнюю імшу як кіраўнік Каталіцкай царквы. Сённяшні дзень – серада перад Вялікім пастом – у каталікоў лічыцца днём пакаяння.

Пад канец паста ў Ватыкане мусіць з’явіцца новы кіраўнік. Апошняя імша Папы прайшла ў саборы святога Пятра. Вядома ж, шмат хто задаваўся з гэтай нагоды, пытаннем, на якое пакуль няма адказу…

{movie}Апошняя імша (13.02.2013) |right|9159{/movie}
Хто ж будзе наступны? У Ватыкане кажуць, што найбольшыя шансы мае 71-гадовы біскуп Мілану Анджэлё Сколя, вельмі энергічны чалавек, які кіруе самаю вялікаю ды самаю багатаю дыяцэзіяй на свеце. На асобу біскупа ўказвалі і пэўныя жэсты Бэнэдыкта XVI, як, напрыклад, уручэнне палія – адзначэнне архібіскупа. Насуперак традыцыям – на асобнай сустрэчы, а не разам з іншымі архібіскупамі.

На біржы кандыдатаў з’яўляюцца іншыя імёны: канадскага біскупа Марка Кўэлета. Між тым, у Ватыкане спекулююць, што склаўся клімат для выбару Папы-італьянца, бо апошнім часам у апостальскай сталіцы назіраецца пэўна італьянскае бязладдзе. А пасля апошніх двух Папаў, якія былі замежнікамі, вельмі рэальнымі становяцца шансы Папы італьянскага паходжання.

Сам жа Бэнэдыкт XVI пасля 28 лютага накіруецца ў Кастэль Гандольфа, дзе будзе чакаць вынікаў канклаву, які пройдзе паміж 15 і 20 сакавіка. Хто стане наступным Папам, 100-адсоткавай упэўненасці не мае ніхто, бо, як кажуць тут, у Рыме, “Хто ўваходзіць на канклавы Папам, выходзіць кардыналам”.

Аліна Коўшык, Рым, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары