Эксперымент, што паказвае карысці гуманітарнай адукацыі, фестываль арт-праектаў, створаных творчаю моладдзю ды цыкл аўтарскіх лекцыяў і майстар-класаў. Усе гэтыя мерапрыемствы аб’яднаныя ў адзін праект, які пачаўся ў галерэі «У нескладовае» і называецца «Artes Liberales».
{movie}Агляд падзеяў культуры (13.02.2013) |right|9158{/movie}
На пляцоўцы па знаёмым творчым менчукам адрасе праспект Незалежнасці 37а адкрылася выстава графікі і жывапісу працаў беларускіх студэнтаў. Гэта толькі адзін з пунктаў праграмы. Агулам жа цягам гэтых дзён будуць праходзіць творчыя конкурсы, майстэрні стрыт-арту, каліграфіі ды графіці ад нашых і літоўскіх мастакоў і дызайнераў, а таксама круглыя сталы, семінары і дыскусіі. Мэта такога шырокага праекту – пераасэнсаванне каштоўнасці гуманітарных навук у сучасным свеце высокіх тэхналогіяў.
Праграму праекту можна пабачыць на старонцы галерэі «У нескладовае», ахвотныя могуць наведаць «Artes Liberales» да канца лютага.
Іншыя тэмы: у Менску адкрылася экспазіцыя беларускай мастачкі Марыны Эльяшэвіч, якая асвоіла традыцыйны кітайскі жывапісу. Агляд кінапрэм’ераў.
М.Ч., belsat.eu