Па справе 19 снежня ўжо 33 абвінавачаныя


Іллю Васілевіча са статусу падазраванага перавялі ў абвінавачаныя.

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” пра гэта паведаміў адзін з сяброў Іллі.

Як распавёў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, Іллю Васілевіча ўжо пакаралі 10 днямі адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі 19 снежня. Аднак 5 студзеня маладзёна зноў затрымалі як падазраванага паводле крымінальнай справы аб масавых закалотах. Як стала вядома 20 студзеня, статус Іллі Васілевіча змянілі.

Такім чынам, Ілля Васілевіч стаў 33 абвінавачваным па справе аб масавых закалотах 19 снежня. У якасці падазраваных па справе праходзяць 16 асобаў. Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры “Вясна”, 29 падазраваных утрымліваюцца пад вартаю, чацвярых адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары