Марголін: Стратныя прадпрыемствы можна бясплатна аддаваць расейцам


Ці ўдасца ўладам знайсці інвестараў для прадпрыемстваў, якіх гэтым разам у спісе на продаж ажно 800.

Улады падрыхтавалі спіс з 800 прадпрыемстваў, якія гатовыя да продажу інвестарам. На іх працуюць усяго 7 % з занятых у прамысловасці, даючы 2 % прыбытку ў маштабе краіны. Ці ўдасца знайсці пакупнікоў? Пра гэта ў «Гарачым каментары» з намеснікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Львом Марголіным, які паводле адукацыі – эканаміст.

{movie}Леў Марголін ў “Гарачым каментары”|right|9147{/movie}Госць праграмы нагадвае: спісы для інвестараў у стылі «На табе, Божа, што нам нягожа» ў Беларусі складаюцца штогод. Праводзяцца аўкцыёны, і прапанаванае ніхто не купляе. Інвестары і так не імкнуцца ў Беларусь, тым больш дзеля таго, каб купіць «баласт», за які ўлады яшчэ і хочуць атрымаць неблагія грошы.

Леў Марголін лічыць, што чарговая ініцыятыва ўладаў традыцыйна нічым так і не скончыцца. Паводле яго, калі хочаш знайсці інвестара – аддавай прадпрыемства бясплатна, нават расейцам: «У эканоміцы смешна гаварыць, што можна камусьці прадаць, а камусьці не прадаць . Прадалі, скажам, прыватніку з Нямеччыны. Ён заўтра можа перапрадаць сваё прадпрыемства расяяніну. Гэтага ўжо не пракантралюеш».

Аднак, заўважае госць праграмы, чыноўнікі на такое наўрад ці пойдуць, бо за любое нестандартнае рашэнне ў Беларусі можна трапіць за краты.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў