«Стоп-хам» па-беларуску



Як змагацца з кіроўцамі, што няправільна паркуюць свае аўты, ствараючы праблемы іншым? У Беларусі з’явіліся актывісты, што ўзялі на ўзбраенне тактыку расейскай ініцыятывы «Стоп-хам», але ў лагоднейшай форме. Рэпартаж аб праблеме парковак у Менску – у праграме «Маю права».

{movie}”Стоп-хам” па-беларуску|right|9141{/movie}

Налепкі ці ўлёткі з абразлівымі словамі пад «дворнікам» – гэта адносна новы прыём барацьбы з нахабнымі паркоўнікамі. Усё часцей гэтыя паметы з’яўляюцца на некаторых аўтах. Актывіст Сяргей парушальнікаў шкадуе: калі заўважыў упершыню – проста пакідае невялікую налепку на шкле. Некаторыя ж менчукі ўвогуле закідваюць аўты ў снег, кідаюць на іх смецце і нават псуюць «жалезных коней».

Колькасць аўтаў у Менску расце, а месца – усё менш. Што рабіць? Джон Росмэн прыехаў у Беларусь з прапановаю развязаць праблему парковак па-еўрапейску: паводле досведу Капенгагену. Як? Глядзіце рэпартаж у праграме «Маю права».

Цалкам выданне можна будзе паглядзець сёння ў эфіры «Белсату» а 20:35 ды падчас он-лайн трансляцыі, а неўзабаве – у архіве праграмаў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары