«Чорным па белым»: Дзе нашыя барды?


Дзе нашыя хіты? Дзе песні, якія мы можам спяваць і ля вогнішча, і на плошчы? Адказы на гэтыя пытанні разам з вядоўцамі «Чорным па белым» шукаюць заснавальнік бардаўскай песні ў Беларусі Алесь Камоцкі ды каардынатар фэсту «Бардаўская восень» Алесь Зайцаў.

{movie}”Чоным па белым”: дзе нашыя барды?|right|9139{/movie}

«Тое, што навязваюць нам мас-медыі, – папсу – добра ведаюць, і я таксама. Але гэта не значыць, што я, ведаючы гэтых людзей вельмі добра, буду хадзіць на іхныя канцэрты», – зазначае Алесь Камоцкі.

На думку барда, за апошнія 20 гадоў беларуская аўтарская песня перажыла «проста касмічнае» развіццё. Бард Зміцер Бартосік дадае, што цяпер у нашай краіне не менш за 100 аўтараў-бардаў: «Можна пашкадаваць, што іх не тысячы, але можна ўзрадавацца, што іх не 10. Я абіраю другое. У асноўным пашырэнне кола аўтараў адбывалася ў нулявыя і дзясятыя гады».

«А я б не сказаў, што ўсё развіваецца і квітнее, што ўсё так крута ды супер. Мы дасюль гуляемся ў нейкія даганялкі. Калі казаць увогуле пра беларускую музыку, не кранаючы жанраў, то беларускамоўнай музыкі, актуальнай на сусветным узроўні, вельмі мала», – мяркуе Алесь Зайцаў.

«Вельмі важна тэхнічна валодаць інструментам, умець рабіць цікавыя аранжыроўкі. Калі я езджу на фестывалі ў тую ж Польшчу, там заўсёды музыкі граюць з бэндам – гэта зусім па-іншаму слухаецца. Людзі не стамляюцца ад 3 гадзінаў голасу і гітары. Аранжыроўка дае свой каларыт. Але ў той самы час галоўнае ў аўтарскай песні – гэта сумленне і шчырасць», – гаворыць спявачка Таццяна Беланогая.

Глядзіце больш у праграме «Чорным па белым».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў