Мова маўчання


У сталіцы праходзіць фэст пластычных і танцавальных тэатраў «ПлаSтформа-Менск–2013». Гэта першая ў краіне спроба маштабнага сістэмнага выказвання без словаў. У студыі праграмы «Размова Жбанкова» – актор і рэжысёр, арганізатар фэсту Вячаслаў Іназемцаў.

{movie}Размова Жбанкова: Мова маўчання|right|9138{/movie}

Альтэрнатыўны пластычны тэатр мае ў Менску сваё кола гледачоў. Аднак зарганізаваць сёлетні фестываль было нялёгка. «Дзяржава, напэўна, зацікаўленая больш у «піяр-паспяховых» праектах, больш масавых. Навошта ім штосьці, што ніколі не будзе масавым і не будзе ўплываць на розумы мільёнаў?», – гаворыць госць праграмы.

Адкрыты форум пластычных і танцавальных тэатраў Беларусі ладзіцца ўпершыню. Паводле Вячаслава Іназемцава, пра камерцыйны поспех фэсту казаць яшчэ рана: «У нас ёсць пэўныя камерцыйныя праекты, дзе мы зарабляем грошы, але часам даводзіцца ўкладаць свае сродкі».

Чым жыве беларускі пластычны тэатр і якія перспектывы ў нашай краіне для гэтага кірунку мастацтва? Глядзіце «Размову Жбанкова»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў