На ЧАЭС абваліўся дах


Афіцыйны сайт Чарнобыльскай атамнай станцыі паведамляе пра пазаштатную сітуацыю: удзень 12 лютага адбылося «частковае разбурэнне сценавых панэляў і часткі даху» машыннага залу энергаблоку № 4. Пацярпелых няма.

Плошча разбурэнняў склала каля 600 кв. м., аднак паводле афіцыйнае інфармацыі, гэта ніяк не паўплывала на радыяцыйны фон на аб’екце, а саркафаг не быў пашкоджаны.

Канчаткова праца Чарнобыльскай атамнай станцыі была спыненая 5 снежня 2000 г.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары