Алесь Лагвінец: Заклікаць да санкцыяў унутры Беларусі – самазабойча


https://youtu.be/lJMS-GYiwhU
Каралеўства Нідэрланды можа ўвесці санкцыі супраць Беларусі ў выпадку, калі захаваецца дынаміка парушэнняў правоў чалавека ў нашай краіне. Нідэрланды пакуль не маюць акрэсленай пазіцыі адносна прымянення эканамічнага ціску на афіцыйны Менск.

Палітолаг падкрэсліў, што краіны Еўразвязу будуць супольна развязваць пытанне метадаў уздзеяння на кіраўніцтва Беларусі. Брусель не збіраецца пашыраць санкцыяў, бо сітуацыя ў краіне не такая напружаная, як у іншых частках свету.

{movie}Алесь Лагвінец у “Гарачым каментары” |right|9127{/movie}
Змякчэння санкцыяў таксама не адбудзецца, мяркуе адмыслоўца: «Калі рэжым зробіць які-небудзь крок насустрач, напрыклад, выпусціць колькіх палітвязняў, то могуць быць знятыя часткова нейкія санкцыі, але гэта збольшага будуць візавыя санкцыі». У дачыненні Беларусі, апроч некаторых абмежаванняў, дагэтуль не ўводзілі эканамічных санкцыяў. Відавочна, што яны «напружваюць» рэжым, але не ў стане змяніць яго паводзінаў. «Сёння чакаць пашырэння ці істотнага змяншэння санкцыяў гэта так сама не рэалістычна, як чакаць добраахвотнай адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі», – мяркуе госць «Белсату».

Спадар Лагвінец адзначыў, што санкцыі толькі тады былі б апраўданыя, калі б усе людзі ў Беларусі перасталі падтрымліваць рэжым і ў змаганні з ім патрабавалі б вонкавага падтрымання: «Санкцыі – гэта апошняя кропля на шалі вагаў, якая б узмацніла ўплыў альтэрнатыўных сілаў у грамадстве».

Пакуль жа, каб заклікаць ўнутры Беларусі да прымянення санкцыяў, на думку эксперта, няма падставаў, бо няма падтрымання насельніцтва: «Гэта, па сутнасці, самазабойча ў палітычным плане».

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары