Дзяржава прадае найбуйнейшы бровар краіны – «Крыніцу»


Для «Крыніцы» чарговы раз шукаюць інвестара. Гаворка пакуль ідзецца аб продажы блакавальнага пакету акцыяў, але ўжо сёлета ў першым квартале на аўкцыён могуць выставіць 25 % акцыяў + адна акцыя.



Набыць акцыі бровару ў адкрытым конкурсе зможа цяпер любы ахвочы, а пераможа той, хто запрапануе найбольшы кошт. Сродкі спатрэбіліся «Крыніцы», каб аплаціць каля $ 80 млн інвестыцыйных крэдытаў.

{movie}Праграма “Сальда” (12.02.2013)|right|9126{/movie}

Прапановы набыцця блакавальнага пакету паступалі ў прадпрыемства яшчэ ў 2010 годзе. Тады яго хацеў набыць беларускі бізнесовец Сяргей Левін. Канцэрн «Белдзяржпрам» адмовіўся тады прадаваць акцыі бровару. Беларускае прадпрыемства ўжо цяпер цікавае замежным піўным кампаніям. Нядаўна ў «Крыніцу» завітаў прадстаўнік чэшскай маркі піва, які праводзіў аналіз якасці абсталявання. «Паводле вынікаў аўдыту, эксперт адзначыў: абсталяванне заводу найвыдатнейшае. Адсоткаў 30 чэшскіх, польскіх, галандскіх заводаў не маюць такога», – падкрэсліў кіраўнік праекту «Stara pivnice» на беларускім прадпрыемстве Леанід Рачкоўскі.

Паводле вынікаў 3-ох кварталаў 2012 года, «Крыніца», аднак, працавала ў мінус. Прадпрыемства атрымала чыстую страту, якая перавысіла $ 1 млн. У такой сітуацыі прыход прыватнага інвестара выглядае лагічным. Доля ж «Крыніцы» на піўным рынку краіны цягам апошніх 5 гадоў знізілася з амаль 40 % да 22 %.

Глядзіце больш у сюжэце праграмы “Сальда” з аўторку да чацвярга а 19:15. Уся праграма неўзабаве будзе даступная ў нашым архіве.

А.М., М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў