«Шкада страчанай свабоды». Ярмошына пра асабістае


Афіцыйная «Народная газета» правяла он-лайн канферэнцыю са старшынёю Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзіяй Ярмошынай.

Падчас канферэнцыя чыноўніца не пазбягала прыватных пытанняў. Гэтак, старшыня ЦВК зарабляе «чыстымі» BR 10,5 млн. Дадаткова атрымлівае пенсію – каля BR 2 млн.

Узгадала чыноўніца і свае ўлюбёныя кнігі: «Мне падабаецца мемуарная літаратура, аднак я праціўніца ўсяго ваеннага і біяграфіі военачальнікаў не чытаю. Наогул я не люблю вайну, смерць, гвалт, не чытаю кнігі ды не гляджу фільмы на гэтыя тэмы. Люблю сусветную класіку другой паловы XIX–першай паловы XX стагоддзя».

На пытанне, чаго чыноўніцы найбольш шкада за ўвесь час знаходжання на пасадзе старшыні ЦВК, тая адказала: «Страчанай свабоды. Свабоды быць самой сабою ды проста нават спакойна пахадзіць па крамах».



Ярмошына распавяла, што ў якасці зменаў у выбарчым заканадаўстве плануецца цалкам забараніць магчымасць агітацыі за байкот. Яна закранула таксама пытанне спрошчанага падвядзення вынікаў выбараў. Паводле змененага Выбарчага кодэксу, падчас парламенцкіх выбараў пераможца больш не будзе абавязаны набраць больш за 50 % галасоў, а толькі абсалютную большасць.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў