Удзельнікаў акцыі ля будынку КДБ пакаралі штрафамі


Яшчэ 20 затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў.

Дваіх удзельнікаў акцыі салідарнасці ля будынку КДБ – Мікіту Валодзіна і Кірыла Кудрава – пакаралі штрафамі ў 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. руб.). Такое рашэнне 20 студзеня прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску.

Паводле звестак праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, падчас акцыі затрымалі Мікіту Валодзіна і Кірыла Кудрава. Іх адвезлі ў ізалятар на вул. Акрэсціна ў Менску. Сёння іх справы разгледзіць суд Цэнтральнага раёну.

Нагадаем, што на акцыю салідарнасці з палітвязнямі побач з будынкам КДБ у 18 гадзін 19 студзеня сабралася каля двух дзясяткаў чалавек, большасць з якіх – журналісты. Міліцыянты не дазволілі пяцерым удзельнікам акцыі ўстаць з плакатамі ўздоўж праезнай часткі. Менш, чым праз гадзіну супрацоўнікі праваахоўных органаў разагналі прысутных.

Акцыя перанеслася да Чырвонага касцёлу. Да яе далучаліся людзі, якія выходзілі пасля заканчэння набажэнства. Яны ставілі знічкі – на знак салідарнасці.

belsat.eu

Стужка навінаў