Прэмія Гедройца – сродак на малакроўе беларускай літаратуры


Сёння вызначаны шорт-ліст прэтэндэнтаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца. Сярод найлепшых – Сяргей Балахонаў, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Людміла Урублеўская, Уладзімір Някляеў і Юры Станкевіч. Гэта адна з самых прэстыжных беларускіх прэміяў. Яна паўстала з ініцыятывы польскай амбасады, з беларускага боку прэмію падтрымлівае ПЭН-Цэнтр і Саюз пісьменнікаў. Імя пераможцы стане вядомае 1 сакавіка. Ён зможа выдаць кнігу ў Польшчы і скарыстацца са стыпендыяў у еўрапейскіх дамах творчасці.

{movie}Ева Вежнавец у “Гарачым каментары”|right|9104{/movie}

Паводле літаратаркі Евы Вежнавец, прэмія Гедройца актывізавала беларускіх пісьменнікаў, якія дагэтуль мелі мала магчымасцяў выдаваць свае кнігі не толькі за мяжою, але і ў самой Беларусі: “Яны паднялі шмат каго, хто сядзеў у маразме і дэпрэсіі ды не пісалі. Бо як ты будзеш пісаць, калі штодня табе трэба выжываць. Беларускія пісьменнікі рэдка атрымліваюць за сваю працу хоць што-небудзь. І тут раптам выявілася, што твая творчасць можа быць ацэненая, як і міжнароднай прэміяй, гэтак і грашыма. З-за гэтага многія пачалі пісаць больш інтэнсіўна”.

Хоць у беларускіх пісьменнікаў і ёсць свае адданыя чытачы, але іхнае кола не назавеш шырокім менавіта праз абмежаваныя магчымасці ў распаўсюдзе кніжак. Тым часам у шорт-ліст прэміі абралі асобаў, якія ўжо запісалі сваё імя ў беларускай літаратуры, тым часам маладыя таленавітыя пісьменнікі апынуліся па-за прэферэнцыямі журы.

“У нашай краіне, можа, і ёсць іншыя прэміі, але ніякая болей не мае статусу міжнароднай і, будзем шчырымі, не будзе такога грашовага эквіваленту. У нашай сітуацыі, грошы значаць вельмі шмат, бо гэта фактычна кроў штодзённага жыцця, і сярод літаратараў ёсць малакроўе”. – кажа спадарыня Вежнавец

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў