Што выбраць на Дзень Волі – дэманстрацыю, канцэрт ці канферэнцыю?


Дэмакратычныя арганізацыі пачалі абмяркоўваць фармат адзначэння сёлетняга Дня Волі.

Запланаваныя шэсце і мітынг у Менску ў нядзелю, 24 сакавіка. Прапаноўвалася ў прыватнасці прызначыць збор удзельнікаў на пляцы каля Акадэміі навук, а ў выпадку працягу там будаўнічых працаў – на плошчы Калініна.

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч прапанаваў паспрабаваць падаць заяўку на правядзенне мітынгу на плошчы Якуба Коласа. Аднак удзельнікі аргкамітэту прыйшлі да высновы, што, імаверна, варта падаваць заяўку на правядзенне мітынгу на плошчы Бангалор, бо так існуе больш шанцаў, што гарадскія ўлады дазволяць вулічную акцыю.

Намеснік старшыні руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч прапанаваў не абмяжоўваць фармат акцыі толькі вулічнымі мерапрыемствамі: на другую палову дня можна арандаваць залу, напрыклад у ДК МТЗ, дзе варта правесці святочную імпрэзу са зваротамі да грамадства і канцэртам.

Адказны сакратар аргкамітэту стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі ў сваю чаргу прапанаваў 25 сакавіка, непасрэдна ў Дзень Волі, правесці канферэнцыю, прысвечаную значнасці гэтай даты для Беларусі.

М.Я., паводле БелаПАН

Стужка навінаў