Рабства ў Расеі: вызвалены беларус вяртаецца дамоў


Працаўнікі следчага камітэту Башкартастану сустрэліся з беларусам, які прымусова працаваў на рыбнай ферме былога палкоўніка МУСу РФ.

Як паведамілі ў прадстаўніцтве беларускай амбасады ў Уфе, размова цягнулася паўгадзіны. “Прадстаўнікі МУСу ўзялі ў яго інтэрв’ю адносна таго, дзе наш грамадзянін знаходзіўся ўвесь гэты час”, – распавёў кіраўнік аддзялення Васіль Новак. Ён адзначыў, што называць палажэнне мазыраніна Мікалая рабствам не варта. Сам Мікалай распавёў у амбасадзе, што 12 гадоў, якія быў у Расеі, ён падпрацоўваў у розных месцах. Апошняе – рыбная ферма, якая належыць былому палкоўніку МУСу РФ Аляксею Карпухіну. Гэта паведамілі актывісты руху “Альтэрнатыва”, якія і дапамаглі Мікалаю вызваліцца.

Следчы камітэт Арэнбургскай вобласці пачаў следчую праверку ў справе “паведамленняў у медыі пра вызваленне мужчыны, які прабыў у рабстве 12 гадоў”, паведамляецца на сайце ўстановы.

Тым часам “Аргументы і факты” звязаліся са спадаром Карпухіным. У яго – свая версія падзеяў.

“З Мікалаем мы пазнаёміліся ў верасні мінулага года. Ён распавёў, што згубіў дакументы ў Арэнбурзе і не мае дзе жыць. Я пашкадаваў пажылога чалавека – усё ж такі яму 60 год і дазволіў яму пажыць у доміку на маёй ферме. Разам з ім там жылі яшчэ тры чалавекі – мужчына і сямейная пара. Я прывозіў ім прадукты і лекі пры неабходнасці. Мікалай даглядаў за домам, разчышчаў снег, тапіў печ. Я ніколі яго не біў і не прымушаў да нейкіх працаў. Ён быў абсалютна вольны ў перасоўваннях і перад Новым годам сыйшоў кудысьці на некалькі дзён. Вярнуўся раздражнёны і малчалівы. Паводзіў сябе даволі агрэсіўна“. – распавёў былы палкоўнік.

Паводле Карпухіна, Мікалай прыдумаў гісторыю з рабствам – на гэта яго маглі падштухнуць “валанцёры з Дагестана“.

Паводле прадстаўніка амбасады, беларус пачуваецца нармальна. Яму зрабілі адпаведныя даведкі замест страчаных дакументаў і набылі квіток да Менску.

Аліна Радачынская.,belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары