Уладзімір Падгол у „Гарачым каментары”


„Варта не выводзіць людзей на вуліцы, а ладзіць страйкі па месцы працы і вучобы”.

Пра гэта палітолаг і публіцыст Уладзімір Падгол заявіў у эфіры праграмы “Белсату” “Гарачы каментар”. Паводле яго, што беларуская апазіцыя праігнаравала два важных урокі. Па-першае, досьвед польскага незалежнага прафсаюзу „Салідарнасць”: памятаючы расстрэл удзельнікаў страйку ў Гданьску ў 1970 г., актывісты не выводзілі людзей на вуліцы, каб не падстаўляць пад кулі і дручкі. Замест гэтага яны ладзілі страйкі па месцах працы і вучобы.

Другі ўрок – досьвед БНФ часоў Зянона Пазняка. Тады ствараліся магутныя дружыны, якія абаранялі ад правакацыяў падчас масавых шэсцяў і мітынгаў. 19 снежня такая дружына „мусіла стаць ланцугом уздоўж Дому ўраду”, кажа Уладзімір Падгол.

Дзяржаўныя каналы прэзентуюць апазіцыю, як тэрарыстаў, якія могуць толькі біць, ламаць, крушыць. Ідзе да таго, што могуць некага з ладараў абвінаваціць у падрыхтоўцы выпуску, які два гады таму прагрымеў у Менску падчас святкавання Дня рэспублікі.

Што датычыць небывалых рэпрэсіяў, дык гэта, паводле эксперта, дык гэта цалкам адпавядае створанай Аляксандрам Лукашэнкам аксіёме „У рэспубліцы палітык – адзін: гэта я”. „Зараз ідзе рэалізацыя гэтай стратэгіі – вынішчэнне ўсіх апанентаў, усялякай актыўнасці, апазіцыі, каб народ працягваў казаць: „Ну а хто ж замест яго?” – кажа Уладзімір Падгол.

belsat.eu

Стужка навінаў