Новы год у Паўночнай Карэі: дзеці ў летняй вопратцы пры марозе мінус 8


Найлепшыя кадры святкавання Года змяі ў азіяцкіх краінах і дыяспарах па ўсім свеце.

10 лютага адзначаецца пачатак календара паводле фазаў месяца. У гэты дзень адзначаецца Кітайскі новы год, які называюць таксама Святам вясны. З пачаткам месячнага календара звязаны таксама Карэйскі новы год, Мангольскі, Тыбецкі і Японскі.

У азіяцкіх краінах, у тым ліку і ў Паўночнай Карэі традыцыйна святкуюць Новы год і паводле грыгарыянскага календара, і паводле месячнага, але ж апошні лічыцца больш важным.

Першы дзень Новага года пачынаецца з феерверкаў і спальвання пахучых рэчываў. На 15-ты дзень адзначаюць Свята ліхтароў.

Гэтым годам апекуецца чорная вадзяная змяя – гэта шосты з дванаццаці задыякальных знакаў Кітайскага календара, і ён лічыцца шчаслівым. Людзі, якія нарадзіліся ў гэты год, маюць адрознівацца моцным характарам. Аднак Год змяі можа прынесці і нечаканыя змены і дэстабілізацыю тым, хто не ўмее планаваць свае дзеянні.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў