Будзе «паказальны» суд?


Сёння ў судзе Фрунзенскага раёну Менску распачнецца паседжанне ў справе бізнесоўца, які ў лістападзе 2012 года, кіруючы аўтам «Поршэ-Каен», збіў ля школы 9-гадовага вучня.

Трагедыя здарылася ўвечары 13 лістапада. 37-гадовы кіроўца, з віны якога загінуў школьнік, прыехаў на бацькоўскі сход. Ён высадзіў ля ганку школы дачку, а калі стаў разварочвацца, наехаў на вучня 3-га класу, які раптоўна выбег на праезную частку. У выніку ДТЗ дзіця памерла ў аўтамабілі хуткай дапамогі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у момант здарэння кіроўца быў цвярозы.

Трагедыя набыла шырокую агалоску – усё здарылася непасрэдна на тэрыторыі навучальнай установы, дзе вучыўся хлопчык. Бацькі школьнікаў і раней уздымалі пытанне перад адміністрацыяй школы пра арганізацыю бяспекі дзяцей.

{movie}ДТЗ у школе (Архіўны матэрыял, “Аб’ектыў”)|right|9093{/movie}

Следчыя мяркуюць, што трагедыі не здарылася б, калі б аўта не апынулася на тэрыторыі школы з парушэннем шэрагу пунктаў правілаў дарожнага руху, і ў прыватнасці – патрабаванняў знаку «3.2 Рух забаронены». Таксама значную ролю адыгралі прыблізна 20 аўтамабіляў, якія стаялі на тэрыторыі школы. Кіроўцы некаторых з іх таксама парушылі патрабаванне знаку «3.28 Стаянка забароненая».

Пошук вінаватых

Трагічны выпадак выклікаў рэзананс у беларускім грамадстве, магчымыя прычыны абмяркоўваліся як у недзяржаўных медыях, гэтак і на найвышэйшым дзяржаўным узроўні.

15 лістапада на нарадзе ў справе рэфармавання МУСу Аляксандр Лукашэнка загадаў «жорстка разабрацца» з менскаю Дзяржаўтаінспекцыяй. Неўзабаве падалі ў адстаўку намеснік начальніка менскай ДАІ і начальнік аўтаінспекцыі Фрунзенскага раёну. Напрыканцы лістапада з пасадаў звольнілі старшыню камітэта ў справе адукацыі Менгарвыканкаму Уладзіміра Шчэрбу і начальніка ўпраўлення адукацыі Фрунзенскага раёну сталіцы Станіслава Койпаша.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў