Уцякач з Украіны: Навошта жыць там, дзе прэзідэнт не бароніць правоў чалавека?


Грамадзянін Украіны Мікалай Кажушка папрасіў Аляксандра Лукашэнку і Уладзіміра Пуціна даць яму палітычны прытулак у Беларусі ці Расеі.

{movie}Грамадзянін Украіны папрасіў прытулку ў Беларусі |right|9084{/movie}
“Я не хачу жыць у краіне, дзе працвітае карупцыя, махлярства, бандытызм, груба парушаюцца правы чалавека”, – заявіў старшыня днепрапятроўскай абласной дзіцячай грамадскай арганізацыі “Праваабарончы саюз “Дапаможам дзецям”. Паводле маладзёна, ува Украіне ён стаў ахвяраю рэпрэсіяў з боку мясцовых уладаў, займаючыся пытаннямі незаконнага размеркавання жылля для дзяцей-сіротаў. У адказ на ягоную дзейнасць чыноўнікі ды прадстаўнікі сілавых структураў Днепрапятроўскага рэгіёну запалохвалі яго, пагражалі фізічнаю ды прававою расправаю, расказаў украінец.

Паводле Кажушкі, ён з’ехаў з радзімы, бо лічыць, што нельга жыць у той дзяржаве, дзе прэзідэнт ды іншыя прадстаўнікі органаў улады не могуць абараніць правоў чалавека і дзіцяці.

Маладзён расказаў, што у студзені выехаў з Украіны ў Расею, дзе прабыў 10 дзён. У Расеі невядомыя дазваніліся да хлопца і пачалі яму пагражаць. Тады Кажушка паехаў у Беларусь, дзе 8 лютага адправіў на імя прэзідэнта краіны прашэнне аб прытулку. Гэткі ж зварот даслаў лідару Расейскай Федэрацыі.

У Менску ўкраінец наведаў міграцыйную службу беларускага МУС, дзе яму паведамілі: пытанне аб прытулку разглядаецца ў Беларусі ад трох месяцаў да года.

М.Я., паводле БелаПАН

Стужка навінаў