Ці шмат у Менску бандытаў?


Галоўнае – нікога не баяцца, бо страх – дрэнная якасць, раяць менчукі.

Беларусь – сусветная лідарка ў колькасці сілавікоў на душу насельніцтва. Аднак нягледзячы на гэта Менск трапіў у спіс самых небяспечных гарадоў свету. Паводле звестак Кіраўніцтва ААН у справе наркотыкаў і злачынстваў, беларуская сталіца – самы крымінагенны пасля Таліну горад у Еўропе (5,7 наўмыснага забойства на 100 тыс. чалавек супраць 7,3). Тут Менск “дагнаў і перагнаў Амерыку”: у Нью-Ёрку паказнік складае 5,6.

{movie}Апытанне: Ці Менск – бяспечны горад? |right|9083{/movie}

З гэтай нагоды журналісты “Белсату” запыталіся ў менчукоў: ці не баяцца тыя нападаў на сталічных вуліцах?

Большасць апытаных жыхароў сталіцы, аднак, называе Менск спакойным і бяспечным горадам. “Калі хтосьці кажа аб павышанай небяспецы, то гэта перабольшанне”, – адзначыла спадарыня. Другая рэспандэнтка згадала, што мела некалькі выпадкаў, калі мусіла звярнуцца да праваахоўных органаў, аднак ніякай дапамогі не атрымала. Што тычыцца страху, то менчукі кажуць: трэба смялей пачувацца і баяцца ў горадзе нікога не варта.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў