Што новага на мапе паўстання Каліноўскага?


Інтэрактыўная мапа паўстання Кастуся Каліноўскага абнаўляецца штотыдзень. На прапанову дапоўніць яе адгукнулася нават 83-гадовая жыхарка Менску.

Стварыўшы інтэрактыўную мапу паўстання Каліноўскага, ініцыятыва «Беларуская нацыянальная памяць» звярнулася да аматараў гісторыі праз сайт «Белсату» з просьбаю дасылаць выпраўленні ды дапаўненні.

Анатоль Міхнавец. Фота belsat.euАнатоль Міхнавец. Фота belsat.euПаводле кіраўніка ініцыятывы Анатоля Міхнаўца, з канца студзеня прыйшло каля дваццаці водгукаў. Сярод іх – ад 83-гадовай жыхаркі сталіцы, якая папрасіла дадаць месца расстрэлу паўстанцаў ля вёскі Уладыкі (цяпер у Вялейскім раёне Меншчыны).

Яшчэ адзін чытач зацікавіўся месцамі баёў у цяперашнім Іжанскім сельсавеце (таксама Вілейскага раёну), дзе ён вырас. Ён даслаў здымак старога каменнага крыжа, які стаіць на пагорку побач з могілкамі вёскі Любань па дарозе да вёскі Каралеўцы. Паводле яго, тут пахаваныя паўстанцы атраду Густава Чаховіча, што загінулі ў баі. На мапе гэтае месца называецца Біты Лог.

Той жа чытач піша, што з месцам бою, пазначаным як Лубкі (05.06.1863), трэба разабрацца: па-першае, вёска называецца Любкі; па-другое, памятны камень мясцовыя жыхары паставілі ля вёскі Каралеўцы, дзе будынак клубу. Сам жа бой, паводле аўтара, адбыўся паміж вёскамі Каралеўцы і Вуткі.



View Канстанцін Каліноўскі і паўстаньне 1863-1864 гадоў in a larger map

Нарадзінка вёскі Горск (у Бярозаўскім раёне Берасцейшыны) распавяла пра Польскае балота, пра якое чула з дзяцінства. Яно ляжыць паміж вёскамі Горск і Сабалі. У Сабалях жа дзякуючы мясцовым жыхарам захавалася магіла. Некалькі гадоў таму мастак Анатоль Жалудка сам паставіў там крыж і косы. Аднак зарэгістраваць помнік, як таго патрабуе дзяржава, не ўдаецца.

«Беларуская нацыянальная памяць» абнаўляе мапу кожны тыдзень. У такім жа рэжыме плануюць працаваць увесь юбілейны год (сёлета адзначаюцца 150-я ўгодкі паўстання). Магчыма, у выніку ўзнікне цэлы інтэрнэт-партал. {movie}Анатоль Міхнавец распавядае, як стваралася інтэрактыўная мапа паўстання Каліноўскага|right|9082{/movie}

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў