Васіль Парфянкоў на волі: Больш за ўсё хачу ў ванну (дадалося відэа)


https://youtu.be/EwyvsGqEcm0
Сёння палітвязня вызвалілі з Баранавіцкага СІЗА.

«Ты, па-мойму, першы палітвязень, які выйшаў па тэрміне, – усклікнула намесніца старшыні «Маладога фронту» Наста Дашкевіч, якая таксама прыехала прывітаць вызваленага. – Ты памятаеш яшчэ такія выпадкі – тэрмін, дзень, час?» Васіля Парфянкова выпусцілі роўна аб 11:00.

{movie}Парфянкоў: А што вы зрабілі, каб у Беларусі было лепей? |right|9085{/movie}
«Заўжды нейкая эйфарыя, калі выходзіш адтуль. Ужо ніхто не крычыць зранку: «Пад’ём!», «Адбой!». Увечары што хочаш – тое і рабі», – сказаў былы палітвязень журналістам. На пытанне, чаго цяпер хочацца больш за ўсё, ён адказаў: «У ванну». На волю ён вынес цэлы пакет лістоў, геаграфія адрасантаў якіх – ад Прагі да Вашынгтону.

Былы зняволены не наракаў на побытавыя ўмовы Баранавіцкага СІЗА, аднак адзначыў, што адміністрацыя вельмі часта затрымлівала лісты да палітвязня і аддавала толькі праз некалькі тыдняў. Праблемы былі, падкрэсліў вызвалены, таксама з медычным абслугоўваннем, бо да хворага лекар прыходзіў толькі праз 3–4 дні пасля выкліку. “Я ляжаў з тэмператураю ды схапіў пару парушэнняў за гэта, бо не мог даклікацца доктара, а ляжаць на ложку было нельга”, – сказаў Парфянкоў. На заўважаныя “парушэнні” турэмнае начальства, праўда, адрэагавала толькі вымовамі, не пасадзіўшы палітвязня ў ізалятар.

Парфянкоў расказаў, што сукамернікі ставіліся да яго зычліва. “Адзінае, пачыналі гаварыць, што ў Беларусі душаць. Я ім гавару: вы што вы зрабілі, каб у Беларусі жылося лепей? Задайце сабе гэта пытанне”, – распавёў былы палітвязень.

Васіля Парфянкова першым асудзілі за Плошчу-2010 – на чатыры гады калоніі строгага рэжыму. У жніўні 2011-га яго памілаваў Аляксандр Лукашэнка, аднак ужо ў студзені наступнага года за былым палітвязнем усталявалі прафілактычны нагляд. І ўжо ў красавіку распачалі новую крымінальную справу – за парушэнне рэжыму: праваахоўнікі сцвярджалі, што Парфянкоў адсутнічаў дома без уважлівай прычыны. Суд пакараў яго паўгадовым арыштам.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары