Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (08.02.2013)|right|9080{/movie}

ВЯРХОЎНАЯ КАРУПЦЫЯ

Крымінал у Лукашэнкі пад бокам. Новы кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман агучыў схемы левых заробкаў працаўнікоў Адміністрацыі. Чыноўнікі зараблялі ілжэпрадпрымальніцтвам – працавалі праз падстаўныя фірмы цягам чатырох апошніх гадоў. Схемы дазвалялі зарабляць мільярды рублёў.

ВЯЗЕНЬ СУМЛЕННЯ

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч роўна чатыры гады застаецца за кратамі.Ваўкавыскі прадпрымальнік, ветэран афганскай вайны і дэмакратычны актывіст быў асуджаны за захоўванне пяці патронаў – на пяць гадоў. Аўтуховічу пагражаў большы тэрмін – пракуратура абвінавачвала прадпрымальніка ў спробе забойстве кіраўніка Гарадзенскай вобласці з гранатамёта. Аднак тое следства развалілася.

ЗАБАРАНІЛІ ПРАТЭСТ

Баранавіцкія ўлады забаранілі мітынг супраць павышэння падаткаў для прадпрымальнікаў. 12-га лютага бізнесоўцы хацелі сабраць да 5 тысячаў чалавек ля мясцовага заводу, куды, паводле чутак, у гэты дзень мае прыехаць Аляксандр Лукашэнка. Заяўнікам мітынгу адмовілі з-за ранейшых адміністратыўных пакаранняў пасля масавых акцыяў.

ДЗЕЦЯМ НЯМА ВАДЫ

Дзіцячы фонд ААН б’е трывогу – жыхарам Сірыі не хапае пітной вады. Яе запасы скараціліся ўжо на траціну. А вытворчасць хімікатаў па абеззаражванні вады амаль спынілася з-за ваенных дзеянняў. Ад сапраўднай смагі цяпер пакутуюць 4 мільёны сірыйцаў, з іх палова – дзеці.

НЕБЯСПЕЧНЫ ДЛЯ ЎЛАДАЎ

Следчы камітэт Расеі просіць суд пасадзіць Сяргея Удальцова пад хатні арышт. Лідара “Левага фронту” абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Згодна са Следчым камітэтам, Удальцоў рэдка бывае на месцы сталай рэгістрацыі, выключае мабільны і не паведамляе следчым пра сваё месцазнаходжанне. Акрамя таго – працягвае браць удзел у акцыях пратэсту.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў