У Расеі шукаюць амерыканскіх шпіёнаў


Праверыць расейскіх чыноўнікаў на сувязі з амерыканскім Дзярждэпартаментам. Такі запыт скіраваў у ФСБ дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Дзмітрый Гудкоў. Нагодаю для просьбы стала інтэрв’ю яшчэ аднаго дэпутата гэтага заканадаўчага органу ўлады.

У студзені сябра партыі “Единая Россия” Яўген Фёдараў распавёў парталу “Lenta.ru” пра тое, што Расея фактычна з’яўляецца калоніяй ЗША. Уладзімір Пуцін, паводле ягонай версіі, узначальвае нацыянальна-вызваленчы рух і выратоўвае краіну ад акупацыі. Федэральныя каналы вядуць праамерыканскую прапаганду і цэнзуруюць прэзідэнта, у Дзярждуме праводзяцца антырасейскія законы. А мітынгі за сумленныя выбары – пакаранне за непаслухмянасць.

{movie}У Расеі шукаюць амерыканскіх шпіёнаў|right|9069{/movie}Праваахоўчыя органы не звярнулі ўвагі на агучаныя факты. А таму спачатку апазіцыянер Аляксей Навальны, а цяпер і дэпутат Дзмітрый Гудкоў вымушаныя звяртацца ў ФСБ. Пытанне нацыянальнай бяспекі як ніяк.

На выкрыццё змоваў адрэагавала і кіраўніцтва “Единой России”. Праўда, не ацаніла пільнасці і прыгразіла выключыць Фёдарава з партыі, калі той будзе працягваць у тым жа рэчышчы.

Адказу на запыт Аляксея Навальнага з ФСБ яшчэ не было. Але магчыма цяпер, калі пытанне ўзняў дэпутат, служба бяспекі ўсё правядзе і абнародуе вынікі правярання. А Расея выратуецца ад шпіёнскай навалы.

Аліна Радачынская, ІА, belsat.eu

Стужка навінаў