Выбіць раскрывальнасць


Як паляпшаецца статыстыка раскрыцця злачынстваў у нашай краіне? Паводле звестак праваабаронцаў, усё часцей з дапамогаю катаванняў. Сярод такіх выпадкаў вылучаюцца факты збіцця міліцыянткамі.

Гэтак, у апошняй гучнай справе збівання міліцыянтамі вартаўніка Васіля Сарочыка пенсіянера біла менавіта жанчына. Гэта не адзінкавы факт.

{movie}Рэпартэр: Выбіць раскрывальнасць|right|9050{/movie}

Як распавядае Іна Мікалайчык, якая таксама спазнала катаванні ў Ленінскім РАУСе Берасця, жанчыны, з якімі яна дзяліла камеру, распавядалі пра здзекі ды збіццё не толькі падчас допыту ў пастарунку, але, нават, у пракуратуры.

«У дачыненні мяне было здзейсненае злачынства, я напісала адпаведную заяву і праз некалькі дзён мне патэлефанаваў працаўнік міліцыі, каб я прыйшла ў Ленінскі РАУС. Там мяне дапыталі хіба ўсе супрацоўнікі РАУСу, яны патрабавалі прызнацца ў злачынствах, якіх я не здзяйсняла, і падпісаць чысты ліст паперы фармату А4. На кожным допыце яны прымянялі фізічную сілу», – паведамляе яна.

Найбольш заангажаванаю ў падвышэнні раскрыцця злачынстваў была следчая Сцепанюк, якая, паводле Іны Мікалайчык, была значна больш жорсткаю за мужчынаў.

На ўсе скаргі з боку збітых міліцыянтамі адказ заўсёды адзін – доказаў злачынства няма.

Гэтыя ды іншыя матэрыялы праграмы «Рэпартэр» вы можаце пабачыць у архіве праграмаў.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў