Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (07.02.2013) |right|9044{/movie}

ДЭГРАДАЦЫЯ З ГАЛАВЫ

Лукашэнка публічна чысціць сваю ж адміністрацыю. Як кажа кіраўнік краіны, чыноўнікі замест мадэрнізацыі ўпалі ў дэградацыю. А некаторыя справы дайшлі да такога стану, калі імі мусіць займацца пракуратура.

ПОШУК ВЫЙСЦЯ

У разгар прастуднай эпідэміі Міністэрства аховы здароўя прапанавала зняць нагрузкі на дзяржаўныя паліклінікі. Памагчы ў выдачы бальнічных лістоў нібыта змогуць прыватныя медычныя цэнтры. Таксама прапаноўваецца даваць працаўнікам трохдзённы адгул зусім без бальнічнага ліста.

ЗА СВОЙ КОШТ

Рамантуйце самастойна. Ужо неўзабаве ўласнікам кватэраў прыйдзецца са сваёй кішэні аплочваць тую частку камунальнага рамонту, якая пройдзе ўнутры іхных кватэраў. Такім чынам камунальнікі хочуць ажно на 30% знізіць выдаткі бюджэту на капрамонты. Але штомесячных выплатаў у фонд капітальнага рамонту гэта не адмяняе.

ПАРТНЁРСКАЕ ПЫТАННЕ

Ці прыйдзе афіцыйны Менск ва “Усходняе партнёрства” хоць неяк, і што ўлады мусяць зрабіць, каб наблізіцца да Еўропы? Гэтая тэма была адною з галоўных на сённяшняй сустрэчы міністраў замежных справаў Польшчы і Літвы. У лістападзе ў Вільні адбудзецца саміт краінаў “Усходняга партнёрства”. Патрабаванні нязменныя – дэмакратызацыя, вызваленне палітычных вязняў.

ЕЎРОПА ДАМАЎЛЯЕЦЦА

У Бруселі распачаўся саміт краінаў Еўразвязу. Галоўная тэма – бюджэт на наступныя 7 гадоў. Брытанцы і немцы выступаюць за змяншэнне выдаткаў аб’яднанай Еўропы. Група краінаў, у тым ліку Францыя ды Італія, хоча захаваць цяперашні ўзровень, аднак перанакіраваць яго на буйныя праекты.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў