Алімпійскія кошты


https://youtu.be/QjBhIV4VkXc
У Расеі пачаўся адлік да зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы. На Манежнай плошчы расейскай сталіцы сёння ўсталявалі адмысловы гадзіннік, што лічыць час да пачатку Алімпіяды.

Сёння ж пачаўся і продаж квіткоў на імпрэзу: найтаннейшыя квіткі абыдуцца прыкладна ў $ 20, квіток на адкрыццё будзе каштаваць у 2 разы больш.

Тым часам на алімпійскую будоўлю ўжо пайшло ў 5 разоў болей, чымся было запланавана ў 2007 годзе, калі Расея падавала заяўку на правядзенне Алімпіяды. Паводле падлікаў, на будову аб’ектаў выдаткавалі каля $ 38 млрд.

Аліна Радачынская, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары