Выстава, прысвечаная Плошчы-2010


Экспанаты – фота- і відэасведчанні жорсткага разгону пратэставай акцыі 19 снежня, а таксама малюнкі, турэмныя дзённікі зняволеных.

Ідэя арганізаваць выставу прыйшла валанцёрам, што аб’ядналіся праз сацыяльныя сеткі інтэрнэту для дапамогі затрыманым, збітым і пакараным соднямі ды штрафамі ўдзельнікам акцыі.

Алёна Валынец, адна з арганізатарак выставы, кажа, што людзі на заклік, размешчаны ў сацыяльных сетках і на сайтах незалежных газетаў, адгукнуліся вельмі ахвотна. “Фотаздымкі прыносілі не толькі аматары, але і прафесійныя фатографы. Ёсць у нас і рэчы, якія сядзельцам удалося вынесці з турмы. Увогуле, экспанатаў назбіралася столькі, што выставіць іх усе на сядзібе БНФ не хапіла месца”, – распавядае Алёна.

Арганізатары выставы таксама падрыхтавалі адмысловую інсталяцыю, але падрабязнасці пакуль трымаюць у сакрэце.

Адкрыецца выстава 19 снежня а 20:00 – роўна праз месяц пасля жорсткага разгону Плошчы.

belsat.eu

Стужка навінаў