Вынікі дня


https://youtu.be/04P9tnS4AjE
Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

РАМАН З ПЕРАСЛЕДАМ

Літаратуразнаўцы ў цывільным сарвалі прэзентацыю кнігі Уладзіміра Някляева на міжнароднай кніжнай выставе. Пісьменніку настойліва прапанавалі МІРНА спыніць аповед пра кнігу і раздачу аўтографаў. Абышлося без затрыманняў. Някляеў – былы кандыдат на прэзідэнта, які пасля выбараў стаў яшчэ і палітвязнем.

{movie}Вынікі дня (06.02.13)|right|9027{/movie}ЦАРСКІ ПРЫВІЛЕЙ

Аляксандр Лукашэнка памілаваў экс-старшыняў Полацкага рай- і гарвыканкамаў, асуджаных за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Уладзіміра Тачылу і Валерыя Палідоўца цалкам вызвалілі ад крымінальнай адказнасці. Для гэтага чыноўнікі грашыма кампенсавалі нанесеную шкоду і напісалі прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта.

ВУЧЫЦЦА І ПЛАЦІЦЬ

Бясплатнай адукацыі стане яшчэ менш. Прыём абітурыентаў у ВНУ за кошт бюджэту скароціцца на 1700 месцаў. Найперш гэта датычыць дзённага навучання і запатрабаваных спецыяльнасцяў. Таксама сёлета вырастуць і патрабаванні для ўдзелу ў конкурсе пры паступленні ў інстытуты.

ЦУНАМІ ЗАБІВАЕ

На трапічных Саламонавых выспах не райскае жыццё – пасля моцнага землятрусу магнітудай са значэннем 8 на ўзбярэжжа абрынуўся цунамі. Хвалі вады ў вышыню дасягалі паўтара метры. Разбураныя дзясяткі будынкаў, загінула не меньш за 5 чалавек.

КНОПКАДАВАМ БОЙ

Вярхоўная Рада Украіны так і засталася заблакаванаю дэпутатамі ад апазіцыі. Такім чынам прадстаўнікі фракцыяў «Бацькіўшчына», «Свабода» і «Удар» пратэстуюць супраць гэтак званых “кнопкадаваў” – дэпутатаў, што галасуюць за іншых. Апазіцыя патрабуе ўвесці ў працу адмысловую сістэму галасавання, што блакуе падман. Партыя рэгіёнаў – супраць.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары