Юбілей Гарэцкага і святочная выстава Шчамялёва


Сёння 6 лютага, адзін з самых важных дзён для беларускай літаратуры. 120 гадоў таму нарадзіўся пісьменнік Максім Гарэцкі, класік і даследнік дзвюх душаў беларуса. У Менску ж адбываецца выстава іншага беларускага юбіляра – Леаніда Шчамялёва.

Мастак і час – гэткую назву далі юбілейнай выставе майстра станковага жывапісу. Пра час і пераменлівы свет 90-гадовы Шчамялёў і сапраўды мае поўнае ўяўленне.

{movie}Агляд падзеяў культуры (06.02.2013) |right|9016{/movie}ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ, МАСТАК:
“Мы не хацелі рабіць выставу, на якой адлюстроўваліся б першыя гады працы, наступныя этапы працы. Гэта няслушна, мастак гэтак не мысліць. Ён можа пры канцы свайго жыцця рабіць зусім маладую працу, а ў пачатку – старую і малацікавую”.

Выстава знайшла прытулак не ў Шчамялёўскай галерэі, што месціцца ў мікрараёне Серабранка, а ў Нацыянальным мастацкім музеі, на скрыжаванні менскіх культурных шляхоў. Паглядзець тут можна каля 150 твораў жывапісу і графікі – батальныя, пасцельныя сцэны, замалёўкі з сялянскага – ды гарадскога жыцця.

Іншыя тэмы: мастацкія гандляванні “Truc-Troc” ў Бруселі, прэм’ера фільмаў “Нястрымны” ды “Адрынутыя” ў беларускіх кінатэатрах.
https://youtu.be/MsG0tSKhcWs

Глядзі таксама
Каментары