Чыноўнікі набываюць свабоду


Прэзідэнт – гаспадар свайго слова: хоча – дае, хоча – забірае. Здзейсніў злачынства – нічога! Заплаці грошы і жыві спакойна. Гэтак выглядаюць памілаванні, якія даруе Лукашэнка чыноўнікам-карупцыянерам.

{movie}Чыноўнікі набываюць свабоду|right|9014{/movie}

Указам Аляксандра Лукашэнкі памілавалі экс-старшыняў Полацкага рай- і гарвыканкамаў, якіх асудзілі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў.

Паводле Следчага камітэту, кіраўнік дзяржавы вызваліў ад крымінальнай адказнасці экс-старшыняў Полацкага гарвыканкаму Уладзіміра Тачылу і Полацкага райвыканкаму Валера Палідаўца. Нагодаю стала тое, што злачынцы цалкам скампенсавалі нанесеную шкоду і напісалі прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта.

Тачылу асудзілі за тое, што той незаконна вылучыў сабе і сваякам зямельныя надзелы каля жаночага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыру, пры гэтым перавысіўшы паўнамоцтвы і пашкодзіўшы гістарычна-культурную каштоўнасць.

І гэта не адзіны выпадак. Днямі былому пракурору Менскай вобласці Міхаілу Снегіру, якога таксама асудзілі за карупцыю, змянілі пакаранне на больш мяккае. З пазбаўлення волі – на абмежаванне, то бок рэшту тэрміну ён адбудзе дома.

Але правілы гульні не для ўсіх аднолькавыя. Шэраг палітвязняў усцяж трымаюць за кратамі. Хаця за праваабаронцу Алеся Бяляцкага цалкам сплацілі грошы, якія назвалі стратаю дзяржавы, а маёмасць сканфіскавалі, ён па-ранейшаму застаецца ў няволі.

Алег Ражкоў, “Белсат”

https://youtu.be/q_FLFfB7RaA

Глядзі таксама
Каментары