Здаць ЦТ стане ў тры разы цяжэй


Летась мінімальны прахадны бал за цэнтралізаванае тэставанне быў усталяваны на ўзроўні 7. Сёння міністр адукацыі Сяргей Маскевіч паведаміў пра павышэнне мінімальнага парогу тэставага бала ў некалькі разоў.

Такім чынам, як паведамляе БелТА, каб залічыць ЦТ па прадметах «Беларуская мова», «Расейская мова», «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія» і «Біялогія», трэба будзе набраць прынамсі 15 балаў. Па большасці гуманітарных дысцыплінах, такіх як «Гісторыя Беларусі» ды «Сусветная гісторыя», «Геаграфія» і па замежных мовах мінімальны парог складзе 20 балаў.

На ЦТ мінулага года сярэдні бал вагаўся на ўзроўні 30. Абітурыенты, якія не набяруць мінімальнага ўзроўню, будуць лічыцца непраходнымі для прыёмнай камісіі. Але для іх будзе магчымасць паступіць у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

{movie}Апытанне: мінімальны бал (архіў)|right|9011{/movie}

Пасля леташняга рашэння знізіць прахадны бала мы апытвалі Менчукоў: Ці не варта павялічыць мінімальны парог? Большасць тады выказвалася за гэткую прапанову.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў