Навошта нам сельсаветы?


https://youtu.be/1rWYwj-fejo
Днямі кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына выступіла з прапановаю скасаваць сельсаветы, маўляў, дэпутаты адтуль не вылучаюцца, то навошта яны патрэбныя тады? Фактычна, знікне важны элемент мясцовага самакіравання. Пра тое, што мы пры гэтым губляем, чым сельсаветы карысныя – у «Размове Мацкевіча» са старшынём фонду мясцовага самакіравання імя Льва Сапегі Міраславам Кобасам.

Няўжо ўлады ў чарговы раз забыліся пра «сацыяльна арыентаваную дзяржаву» і пра «дзяржаву для народа», калі збіраюцца адкінуць чарговы орган мясцовага самакіравання?

«Карані самакіравання былі знішчаныя ўжо каля 20 гадоў таму. Сёння ў нас няма рэальнага самакіравання, тое, што ёсць – гэта прыгожая шырма. Дэфініцыя самакіравання, запісаная ў нашым законе, не вытрымлівае ніякай крытыкі ў супастаўленні з Еўрапейскімі падыходамі», – зазначае спадар Кобаса.

Паводле Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання, апошняе дае грамадзянам права і магчымасць браць удзел у распараджэнні мясцовымі бюджэтамі ды прымаць рашэнні на лакальным узроўні. Нашая краіна традыцыйна пайшла сваім шляхам: мясцовыя ўлады ў Беларусі ёсць, яны – частка агульнай вертыкалі, але гэта менавіта ўлады, а не орган самакіравання, кантраляваны грамадзянамі.

Пра сістэму беларускага самакіравання, чаго ёй не стае і чаму яна ўсё роўна патрэбная – пра ўсё гэта ў «Размове Мацкевіча».

У.Ш.,belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары