Самалі: У турму кінулі ахвяру згвалтавання і журналіста


Самалійская жанчына, якая распавяла пра тое, што яе згвалцілі жаўнеры, асуджаная на год пазбаўлення волі. Такі самы вырак прагучаў і ў дачыненні журналіста, які зрабіў з ахвяраю гвалту інтэрв’ю.

Усяго паводле справы праходзілі яшчэ тры асобы, у тым ліку муж ахвяры. Іх усіх вінавацілі ў абразе дзяржаўных органаў ды ілжывых абвінавачваннях.

Нацыянальны звяз самалійскіх журналістаў назваў гэтую справу чарговым нападам на свабоду журналістаў і права бараніць сябе ў судзе. Падчас судовага паседжання суддзя не стаў дапытваць трох сведкаў абароны.

Праблема згвалтаванняў вельмі востра стаіць у Самалі. Урад нават абвесціў нацыянальную кампанію супраць згвалтаванняў, аднак значную частку краіны кантралююць радыкальныя ісламскія групоўкі. Апошнія 20 гадоў у Самалі не спыняюцца баявыя дзеянні, тысячы асобаў страцілі дах над галавою і вымушаныя жыць у часовых лагерах для бяздомнікаў, дзе мясцовыя ўлады не могуць гарантаваць ім бяспекі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў