Як беларусы зарабляюць на аграсядзібах?


Што найлепш прыцягвае замежнікаў у беларускую вёску і як на гэтым зарабіць, распавядаюць адмыслоўцы агратурыстычнага бізнесу.

Сюжэт пра гэта можна паглядзець у рубрыцы «Сакрэт фірмы» праграмы «Асабісты капітал», якая выходзіць на нашым канале кожны панядзелак а 20:40.

Алесь Лось – гаспадар аграсядзібы «Барок» прынцыпова размаўляе па-беларуску. Да яго возяць гасцей нават гаспадары суседніх аграсядзібаў. Тут можна не толькі паглядзець батлейку, але і паслухаць лекцыю пра народныя музычныя інструменты, узяць удзел у танцавальных майстар-класах, пленэрах жывапісу, выцінанкі, кавальства.

{movie}Як беларусы зарабляюць на аграсядзібах (“Асабісты капітал”)|right|8994{/movie}Анатоль Ганец трымае сядзібу «Ганка» 5 гадоў. Цяпер да бізнесу далучылася ўся сям’я. Ён заваблівае гасцей вандроўкамі на конях або ў санях, лыжамі, катком. Тут жа адзначаюць святы, праводзяць абрады і вяселлі.

Старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Отдых в деревне» Валерыя Кліцунова кажа, што аграбізнес – адна з найлепшых сфераў для прадпрымальнікаў у Беларусі: «Людзі плоцяць толькі адну базавую велічыню і могуць займацца аграэкатурызмам».

У Беларусі каля 2 тыс. аграсядзібаў. Пражыванне і харчаванне аднаго госця каштуе прыкладна $ 40–45 за дзень.

Спадарыня Кліцунова называе 2 папулярныя сёння кірункі: актыўны (гаспадары прапаноўваюць вандроўкі, сплавы на байдарках і г. д.) і кулінарны турызм: «Ёсць шмат таленавітых гаспадынь сядзібаў, якія выдатна гатуюць, якія насамрэч арыентуюцца ў беларускай кухні. Там у іх і майстар-класы, і ежа».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў