Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (04.02.2013) |right|8991{/movie}
ГУЧНЫ ПРАЦЭС
Прайшоў першы дзень суда над мадэльерам Аляксандрам Варламавым. Яго абвінавачваюць у махлярстве, крадзяжах, прысваенні маёмасці, злоўжыванні паўнамоцтвамі ды ўхіленні ад уплаты падаткаў. Вядомы мадэльер ужо 2 гады прабыў у следчым ізалятары, у яго другая група інваліднасці, аднак суд пакінуў Варламава пад вартаю.

ДОБРА БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ
Ад сацыяльнай дзяржавы застаецца ўсё менш. Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам аховы здароўя заявіў, што з ростам заробкаў паўстане пытанне аб платнай медыцыне. Гэтыя словы прагучалі падчас абмеркавання новай рэдакцыі закону аб ахове здароўя.

КАСМІЧНЫ ПРЭЗІДЭНТ
А вось Махмуд Ахмадынэжад гатовы ахвяраваць сабою, каб стаць першым іранскім касманаўтам. Але да прэзідэнта Іран ужо запусціў у космас малпу, нібыта паспяхова. Праўда, у свеце ў паспяховы старт не вераць – пасля палёту малпа змянілася да непазнавальнасці.

КАНВОЙ СТАМІЎСЯ
Масавае дэзерцірства ў Бішкеку. Паводле медыяў, 39 жаўнераў унутраных войскаў уцяклі з часткі, што месціцца ў кіргізскай сталіцы. Яны ахоўвалі стратэгічны аб’ект – дзяржаўную рэзідэнцыю №1, дзе пражывае кіраўніцтва Кыргызстану.

ПАЛІТЫЧНАЯ САНІТАРЫЯ
Расея пусціць «Баржомі», «Кінзмараулі», «Хванчкару» ды іншае віно і мінеральную ваду з Грузіі на свой рынак напрыканцы вясны, а то і раней. Пра гэта паведамілі міністр віна Грузіі Давіташвілі ды кіраўнік Расспажыўнагляду Анішчанка. Забарона экспарту 6 гадоў таму нібыта праз якасць напояў супала з абвастрэннем палітычных стасункаў дзвюх краінаў.

М.Я., belsat.eu

https://youtu.be/DJSrCqt1EfU

Глядзі таксама
Каментары