Святочныя чытанні ў кнігарні „ЛогвінаЎ”


https://youtu.be/XDrNf9X0YR8
З некаторым спазненнем віншуем галоўную менскую імянінніцу – кнігарню „ЛогвінаЎ”, што месціцца побач з галерэяй “Ў” і ўжо трэці год стварае асяродак для сустрэчаў, знаёмстваў і ненасытнага чытання.

На свой дзень народзінаў кнігарня „ЛогвінаЎ” зрабіла падарунак для ўсіх адразу – і пісьменнікаў, і чытачоў. Творы тут гучалі з вуснаў саміх аўтараў. Аўтары ж удзячна дэкларавалі кнігарні сваю вернасць – балазе і мяняць кнігарню ў сталіцы практычна няма на што.

{movie}Агляд падзеяў культуры (04.02.2013) |right|8982{/movie}
МАРЫНА ШОДА, ПЕРАКЛАДНІЦА:

„Гэта месца, дзе можна знайсці кніжку, якую доўга шукаў і не знаходзіў па горадзе месца. Гэта месца, дзе можна спаткаць старога знаёмага, або проста абазнанага чалавека, які нешта параіць. І проста гэта цёплае месца”.

За тры гады цішыню маленькай прасторы парушаў не толькі шэлест кніжных старонак. Тут зладжана безліч імпрэзаў. Малая прастора пры намаганнях арганізатараў здольная на цуды.

ПАВЕЛ КАСЦЮКЕВІЧ, ПІСЬМЕННІК, ПРЭС-ДЫРЭКТАР «ЛОГВІНАЎ»:

„Прыбіраюцца сталы, ставяцца крэслы, і тут адбываюцца міні-канцэрты, прэзентацыі кніг. Для нас асабліва важна, што ёсць такая грамадская прастора, дзе чалавек адчувае сябе вольна і можа прэзентаваць сваю творчасць”.

Іншыя тэмы: венецыянскі карнавал „Палёт анёла” і мультымедыйная выстава „Жывы Ван-Гог” у Тэль-Авіве.

А.Д., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары