Як вы ацэньваеце дасягненні беларускіх спартоўцаў?


У спартоўцаў з Беларусі зорная хвароба, бо гуляюць дзеля грошай, а не для сябе, кажуць пінчукі.

Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко заявіў, што беларускім спартоўцам бракуе ідэалагічнай матывацыі. Чыноўнік звярнуў увагу на «выказванні некаторых гадаванцаў, якія падхопліваюць нашыя гэтак званыя «свядомыя». Шамко згадаў словы чэмпіёнкі свету па плаванні, двухразовай срэбнай медалісткі Алімпіяды-2012 у Лондане Аляксандры Герасімені. Падчас он-лайн канферэнцыі на старонцы «Прэсболу» яна падзялілася, што бел-чырвона-белы сцяг для яе значна бліжэйшы як з эстэтычнага гледзішча, гэтак і з гістарычнага. Паводле Шамко, слабая ідэалагічная матывацыя стала адною з прычынаў няўдалага выступу алімпійскай каманды ў Лондане.

{movie}Як вы ацэньваеце дасягненні беларускіх спартоўцаў? |right|8979{/movie}

З гэтай нагоды журналісты «Белсату» запыталі ў жыхароў Пінску, як яны ацэньваюць дасягненні беларускіх спартоўцаў.

Большасць жыхароў сталіцы Палесся мяркуюць, што поспехі спартоўцаў з Беларусі сярэднія і можна паказаць сябе лепей: «Абяцаюць шмат, а пакуль не вельмі атрымліваецца». Сярод прычынаў такога стану рэчаў пінчукі называюць не брак ідэалагічнай матывацыі, а слабое фінансавае падтрыманне беларускага спорту. «Мой сын займаўся футболам, але нават самі трэнеры гаварылі: у іх няма стымулу і заробкаў», – падкрэсліла жанчына.

Адзін з запытаных адзначыў, што перашкодаю на шляху да добрых вынікаў з’яўляецца «зорная хвароба» і празмернае імкненне зарабіць. «Яны гуляюць дзеля грошай, а не для сябе», – скаментаваў спадар.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў