Актывіст руху «За Свабоду» хоча ў ініцыятыўную групу Лукашэнкі


Актывіст руху «За Свабоду» з Астраўца Іван Крук прапанаваў улучыць сябе ў склад ініцыятыўнай групы дзейнага кіраўніка краіны. Пра гэта паведамляе сайт by.milinkevich.org.

З адпаведнаю заявай Іван Крук звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта. «Гэты крок падаецца трохі дзіўным, але калі мяне зарэгіструюць, я змагу сабраць сапраўдныя звесткі пра ўзровень рэальнага падтрымання цяперашняга кіраўніка краіны сярод насельніцтва і кампетэнтна заявіць пра гэта», – патлумачыў ён.

Іван Крук – таксама сябар Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ён граў галоўную ролю ў кампаніі «Астравецкая атамная – гэта злачынства!», змагаўся за пасаду дэпутата Астравецкага райсавету, дамагаўся адкрытых і справядлівых выбараў у мясцовыя саветы гэтаю вясною.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары